Праблемы рэабілітацыі інвалідаў па зроку абмеркавалі ў Гародні
Сярод нявырашаных праблемаў у абласным цэнтры застаюцца сацыялізацыя тых інвалідаў па зроку, хто хацеў бы свабодна працаваць і жыць такім жа жыццём, як відушчыя. Кажа актывістка абласной арганізацыі “Белтіз”:
– Наша гарадзенскае ВНУ не рыхтуе спецыялістаў дэфектолагаў цыфлапедагогаў. Іх рыхтуюць толькі ў Менску на факультэце дэфекталогіі, і тое, як правіла, гэта настаўнікі пачатковых класаў цыфлапедагогі. То бок яны працуюць з малымі дзецьмі, або ў цыфласадках, або ў групах з малымі дзецьмі. Рэабілітолагаў спецыялістаў, з добрай адукацыяй, для дарослых людзей, а людзі часта губляюць зрок у дарослым узросце, у нас фактычна няма.
На паседжанні нацыянальнай рады арганізацыі “Белтіз”, якая прайшла ў Гародні, звярнулі ўвагу менавіта на магчымасцях сацыялізацыі новых інвалідаў па зроку. На Гарадзеншчыне сябрамі таварыства інвалідаў па зроку налічваецца больш як 2 тысячы чалавек.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя