Праблемы з лужынай у Баранавічах застаюцца
Жыхары Паўночнага мікрараёна Баранавіч у чарговы раз атрымалі адпіску ад уладаў наконт выдалення вялізнай лужы ў іх мікрараёне. У адказах абласнога дэпутата Васіля Сухаверхава і галоўнага рэдактара раённай газеты “Наш край” Таццяны Карпік як пад капірку паведамляецца, што ліўнёвай каналізацыі там няма. Пытанне па яе пракладцы будзе разгледжана ў 2019-м годзе. Хаця для пракладкі ліўнёвай каналізацыі трэба пракапаць кіламетр канавы, кажа грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус:
— Ліўневай каналізацыі там не існуе . Яе і не будзе. Пры фармаванні тытульнага спісу аб’ектаў будаўніцтва толькі на 2019 год будзе разглядацца гэтае пытанне. Ужо ясна, што яны ўмыюць рукі.
Паводле Мікалая Чарнавуса, вялацякучая барацьба жыхароў мікрараёна з чыноўнікамі па гэтаму пытанню вядзецца 40 гадоў. Але зараз людзей ужо “дасталі” адпіскамі. Цяпер спыняцца ў сваёй барацьбе яны не збіраюцца.
Беларускае Радыё Рацыя