Шматтысячны мітынг у Менску
Каля сямі тысяч чалавек прыйшлі да СІЗА на Валадарскай. Яны скандуюць „Выпускай!” .
Вялікая калона дэманстрантаў дайшла да цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на 1-м завулку Акрэсціна ў Менску, паведамляе belapan.by.
Яны скандуюць „Свабоду!”, „Выпускай!”, „Трыбунал!”.
Паміж пратэстоўцамі і ЦІП выстраіліся прыблізна 200 валанцёраў, якія дапамагаюць тым, хто выходзіць на волю. Валанцёры просяць не падыходзіць бліжэй. На іх думку, пасля мітынгу ў ЦІП затрыманых будуць збіваць яшчэ больш.
На Акрэсціна дэманстранты прыбылі ад СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, ля якога яны запатрабавалі вызвалення палітвязняў.
Зараз тысячы людзей сцягваюцца на плошчу Незалежнасці. Людзі скандуюць: „Выпускай!”.
Фота: Наша Ніва
Людзі абураюцца звальненнем дырэктара Купалаўскага тэатра Паўла Латушкі. Як стала вядома, уся трупа Купалаўскага тэатра напісала заявы аб звальненні ў знак салідарнасці.
Каля 16.00 асноўная частка тых, хто сабраўся ля Белтэлерадыёкампаніі разышлася. Некаторыя пайшлі на плошчу Мяснікова да будынка Міністэрства аховы здароўя, каб падтрымаць медыкаў, якія выйшлі на акцыю салідарнасці.
Паводле міністра, зараз у бальніцах знаходзіцца 158 пацярпелых падчас акцый пратэсту, з іх трое — у цяжкім стане. Размовы не атрымалася, ён збег ад дэманстрантаў пад крыкі „Ганьба!”.
* * *
Калона рабочых прыйшла да будынка Белтэлерадыёкампаніі, дзе 300 супрацоўнікаў БТ абвясцілі страйк. “Мы прайшлі 23 кіламетры” – радуюцца рабочыя Менскага трактарнага завода. Рабочыя ішлі калонамі па некалькі гадзін.
Сюды прыехалі Лявон Вольскі і Павел Аракелян, якія разам з людзьмі заспявалі “Тры чарапахі”.
Тысячы дэманстрантаў стаяць каля АНТ і БТ.
Тэлеканалы АНТ і СТВ паказалі ў эфіры, як рабочыя МЗКЦ скандуюць Лукашэнку „Ухадзі!”
Медыкі падцягваюцца да Міністэрства аховы здароўя на Мяснікова, хочуць запатрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і міністра Караніка.
Нацыянальныя сцягі ўзнятыя над палацам у Нясвіжы і Тэатрам імя Янкі Купалы.
Хор і аркестр Філармоніі выканалі „Пагоню” на плошчы Якуба Коласа.
Па ўсім шляху іх спынялі машыны, адкуль выгружалі бутэлькі з вадой. Людзі прапаноўвалі ім зефір, пячэнне і нават крэм ад сонца. Да забастоўкі далучыліся 272 работнікі БТ – паведамілі прадстаўнікі калектыву дэманстрантам, што сабраліся каля будынка.
Як кажа адзі з тых, хто далучыўся да гэтай акцыі, вядучы перадачы „Белорусское времечко” Алег Ціткоў, а ён працуе на тэлебачанні ўжо 16 гадоў, усе супрацоўнікі, што сабраліся каля будынку Белтэлерадыёкампаніі ў Менску, – гэта сумленныя людзі, якія ўсё жыццё працуюць сумленна:
– Адзіная наша віна, што ў нашым жа будынку робяцца ілжывыя навіны. І сёння мы прыйшлі сюды, каб не напісаць заяву, а застацца і стаяць. Хочуць звальняць, няхай звальняюць. Але мы адсюль не сыдзем. І мы даб’ёмся праўды. У нас гатовая петыцыя, якую мы хочам аддаць персанальна Івану Міхайлавічу Эйсманту. І пачуць адказы на нашыя пытанні. Аднак кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі не верыць, што народ застанецца тут. А тое, што да нас ідуць працоўныя, МАЗ у прыватнасці, гаворыць пра тое, што тут збярэцца рэальная маса. Учора было свята, а сёння – рэальны супраціў працягваецца.
Таму я больш чым упэўнены, што мы даб’емся нашых мэтаў, галоўнае з каторых – каб з экранаў гучала праўда, – кажа Іван Ціткоў.
Пры гэтым чытач @nashaniva даслаў відэа, як вайскоўцы праз двор заходзяць у будынак кампаніі. Дзверы БТ зачынілі знутры.
Фота: MINSKI
Супрацоўнікаў больш не пускаюць праз галоўны ўваход.
***
Рабочыя Менскага аўтамабільнага завода – бастуюць. Гэтыя рабочыя ды іншых прадпрыемстваў ідуць калонай па горадзе, канчатковая мэта – будынак Белтэлерадыёкампаніі:
У той жа час тэлеграм-канал “Нашай Нівы” апублікаваў відэа з сённяшняга прыезду Лукашэнкі на Менскі завод колавых цягачоў. Там рабочыя сустрэлі яго воклічамі “Ухадзі”. На відэа – Лукашэнка падышоў да рабочага з тэлефонам у руках і стаў яму пагражаць:
З усёй краіны ідзе інфармацыя пра забастоўкі на вялікіх і малых прадпрыемстваў, у тым ліку гігантах — Беларуськаліі, БМЗ, МТЗ ды іншых.
***
На БелАЗе рабочых зачыняюць у цэхах і не даюць сабрацца. Як расказалі працоўныя прадпрыемства карэспандэнту Свабоды, 17 жніўня яны хацелі сабрацца на агульны сход, каб сфармуляваць патрабаванні і звярнуцца да кіраўніцтва завода. У адказ на гэта начальнікі падраздзяленняў пачалі зачыняць цэхі. “Людзі цяпер стаяць, выкрыкваюць лозунгі “Лукашэнка, сыходзь!”, — кажа рабочы Аляксандр.
Тэлеграм-канал “Краіна для жыцця” паведамляе, што Еўразвяз плануе аказваць дапамогу ўсім бастуючым рабочым Беларусі. І гэта будзе ісці ў звязку з санкцыямі супраць рэжыму Лукашэнкі. Сёння бастуюць шматлікія прадпрыемствы краіны. Менскія рабочыя рушаць калонамі ў цэнтр горада. Галаўная калона рабочых ідзе да Маторнага завода. Яны маюць намер пасля праз Радыяльную, Філімонава рухацца да БТ на Макаёнка. Жыхары падвозяць ім ваду і ежу. Будаўнікі пратэстуюць на Аэрадромнай, супрацоўнікі Філармоніі, Акадэміі навук, Нацыянальнага мастацкага музея – каля сваіх устаноў.
Сітуацыя развіваецца вельмі дынамічна.
***
У Менску калона пратэстоўцаў-рабочых рухаецца ў цэнтр Менску.
Яны маюць намер абысці Заводскі раён, збіраючы іншых рабочых. Цяпер яны ідуць на Маторны завод, пасля збіраюцца ісці праз Завод шампанскіх вінаў і скіравацца да Белтэлерадыёкампаніі на Макаёнка.
На сустрэчы з Лукашэнкам на МЗКЦ рабочыя асвісталі яго, пасля чаго Лукашэнка адляцеў з заводу на верталёце.
Лукашэнка запытаў у рабочых:
— Вы кажаце пра несправядлівыя выбары і хочаце правесці справядлівыя?
— Так! – адказалі людзі.
— Адказваю вам на гэтае пытанне. Мы правялі выбары. Пакуль вы мяне не заб’еце, іншых выбараў ня будзе – заявіў Лукашэнка. Падчас размовы з рабочымі ў цэхах Лукашэнка між іншым сказаў: “Кто хоча працаваць, няхай працуе. Ня хочуць працаваць, што ж, мы іх не прымусім”.
Да МЗКЦ прыехала Марыя Калеснікава. Ёй далі рупар і яна выступіла перад прысутнымі. Калеснікава сказала, што дырэктар падтрымаў сваіх супрацоўнікаў і выказаў салідарнасць з імі.
Раней гендырэктар МЗКЦ сказаў работнікам: „Я прызнаю, што Лукашэнка не выйграў выбары”.
***
Прадпрыемствы Беларусі намераны працягнуць страйкі і акцыі салідарнасці. Пра такія намеры заявілі ў тым ліку прамысловыя гіганты – „Беларуськалій”, „Нафтан”, МЗКЦ, МТЗ, БМЗ.
Сярод патрабаванняў калектываў прадпрыемстваў – спыніць гвалт з боку сілавікоў і прыцягнуць да адказнасці вінаватых, складанне паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі, прызнанне выбараў нелегітымнымі і прызначэнне новых выбараў, вызваленне палітвязняў.
Аднак улады не спяшаюцца ісці на саступкі.
Беларускае Радыё Рацыя