Прадпрымальніка асудзілі да „хатняй хіміі” за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе



Індывідуальнага прадпрымальніка асудзілі да „хатняй хіміі” за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 г.

У судзе Савецкага раёна Менска вынесены прысуд 38-гадоваму індывідуальнаму прадпрымальніку Аляксандру Іокшу, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Менску восенню 2020 года (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка.

Па матэрыялах абвінавачання, Аляксандр «публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі, ажыццяўляў блакаванне руху транспарту шляхам перакрыцця праезнай часткі шляхам сумеснага выхаду з іншымі неўстаноўленымі грамадзянамі на палосы руху праезнай часткі, што пацягнула нанясення матэрыяльнага ўрону на суму 33 771 рубель 63 капейкі».

Суд, які адбыўся 16 жніўня, прызначыў Іокшу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады і 6 месяцаў.

t.me/viasna96