Прадпрымальнікі мяркуюць правесці мітынг у Барысаве



Cёння, 7 траўня, а 15-й гадзіне ў Барысаве запланаваны мітынг прадпрымальнікаў. Заяўку падаў сябар аргкамітэта па стварэнню Камітэта выратавання прадпрымальніцтва, кіраўнік мясцовай філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Алесь Абрамовіч. Але без сур’ёзных тлумачэнняў яна была адхілена ўладамі. Пра патрабаванні, што збіраюцца высунуць мітынгоўцы, кажа сябар Камітэта выратавання прадпрымальніцтва Алесь Макаеў:

– Адмена антыканстытуцыйных указаў 242 і 48, якія забаранаяюць набыццё прадпрымальнікамі сапраўдных дакументаў, а не ліпавых і не паўкрымінальных. Чаму трэба збіраць 50 тысяч подпісаў у Канстытуцыйны суд? Бо гэта заканадаўчае права прадпрымальнікаў. На жаль, у нас няма іншага фармату як мітынг. Сродкі масавай інфармацыі, беларускія тэлеканалы, газеты, нам недасяжныя. Таму фармат мітынга цалкам законны.

Мітынг павінен адбыцца на гарадскім стадыёне Барысава па вуліцы Гагарына, 46. На ім чакаецца ўдзел да сотні мясцовых  прадпрымальнікаў.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя