Прадпрымальнікі рыхтуюцца да акцыі



У панядзелак, 1 лютага, у Менску адбыўся рэспубліканскі форум індывідуальных прадпрымальнікаў. Слонімская дэлегацыя з 8 чалавек позна вечарам вярнулася з форуму. Сярод іх быў і сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык. Па словах Віктара Марчыка, індывідуальныя прадпрымальнікі падалі заяўку на правядзення 15 лютага ў Менску вулічнай акцыі ў абарону ІП і адмене ўказа № 222. “Калі акцыя будзе дазволена, – сказаў Віктар Марчык, – то ў ёй прыме ўдзел большасць прадпрымальнікаў Гарадзеншчыны. Акрамя акцыі мы ў бліжэйшы час распачнем збор подпісаў дзеля таго, каб Палата прадстаўнікоў разгледзела і прыняла Закон аб прадпрымальніцтве ў Рэспубліцы Беларусь, які даўно падрыхтавала грамадская арганізацыя “Перспектыва”.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім