Прадпрымальнікі выміраюць як клас?
Толькі нязначная частка гарадзенскіх індывідуальных прадпрымальнікаў аднавіла працу пасля двухмесяцовага перапынку.
Неплацёжаздольнасьць насельніцтва і невыгодныя ўмовы атрымання сертыфікатаў па-ранейшаму з’яўляюцца галоўнай перашкодай для прадстаўнікоў дробнага бізнесу. На трох рынках абласнога цэнтра працуе не больш за пятнаццаць працэнтаў ад агульнай колькасці прадпрымальнікаў, якіх перадусім турбуе неакрэсленасьць і нявызначанасць становішча:
– Людзі баяцца выходзіць працаваць. Некаторыя працуюць, але на свой страх і рызыку. Чакаем зверху нейких загадаў, паправак, каб нам ўсё ж такі было лягчэй было працаваць.
– Прадавалі, напрыклад, восеньскі абутак па 250 тыс рублёў, зараз – па 450-600 тыс. Хто будзе купляць? У людзей няма грошай.
– Прадпрымальнікі, як клас, выміраюць. Ніхто сюды не прыходзіць. Рынкі, я думаю, хутка закрыюцца, і мы нікому не будзем патрэбныя.
За мінулы месяц гарадзенскія прадпрымальнікі правялі тры малаколькасныя акцыі пратэсту каля будынка гарадскога выканаўчага камітэту. Іх безвыніковасць прадстаўнікі дробнага бізнесу тлумачаць адсутнасцю лідара ў сваім асяродку.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня