Прадпрымальнікі выступілі супраць свайго калегі
Больш за 30 баранавіцкіх прадпрымальнікаў выступілі супраць свайго калегі з фірмы “ЭлітГрандПамяць”. Фірма ашукала 72–гадовую жанчыну Ніну Снуйко. Жанчына заказала гранітны помнік загінуламу ў дарожна-транспартным здарэнні адзінаму сыну яшчэ ў 2014 годзе. І да гэтага часу не атрымала ні помніка, ні грошай. Па судовым рашэнні фірма павінна вярнуць ёй грошы. Але судовае рашэнне не выконваецца. Судовыя выканаўцы бяздзейнічаюць.
Прадпрымальнікі звярнуліся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў, абласнога дэпутата і ў Баранавіцкую пракуратуру за дапамогай, кажа прадпрымальнік Мікалай Чарнавус:
– Звярнуліся, каб вырашылі гэта на вышэйшым узроўні. Націснулі на гэтых выканаўцаў. Каб яны прыйшлі да прадпрымальніка і вярнулі грошы.
Паводле Мікалая Чарнавуса, яго здзіўляе бяздзейнасць судовых выканаўцаў. Калі справа тычыцца апазіцыі, то яны зубамі выгрызаюць спаўненне рашэння суда. А тут нават пасля артыкула ў мясцовай прэсе – цішыня.
Беларускае Радыё Рацыя