Прадстаўнік БХК патрабуе пакараць чыноўніка



Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель звярнуўся з заявай на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў Гарадзенскага аблвыканама, якія парушаюць Закон “Аб зваротах грамадзян”.

Раман Юргель

Раман Юргель

Другі раз на працягу выбарчай кампаніі прадстаўнікі абласных уладаў несвоечасова адказваюць на скаргі праваабаронцы, якія тычацца парушэнняў выбарчага заканадаўства, канстатуе Раман Юргель:

– Выходзіць, што ў іх працуюць некваліфікаваныя супрацоўнікі з нізкім узроўнем прафесіяналізму. Яны абыякава ставяцца да таго, каб разглядзець маю скаргу і наказаць кіраўніка ўпраўлення.

Праваабаронца Раман Юргель доўгі час спрабуе прыцягнуць да адказнасці начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Паўла Скрабко. Менавіта падначаленыя гэтага чыноўніка неаднаразова парушалі выбарчае заканадаўства на працягу бягучай палітычнай кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня