Прадстаўнікі „АйПаўэр” у Берасці наладзілі прыём грамадзянаў



Па адным чалавеку змаглі трапіць на сустрэчу з прадстаўнікамі „АйПаўэр” у Берасці праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.

Адміністрацыя шкоднай вытворчасці вырашыла арганізаваць мерапрыемства ў адным з памяшканняў Тэхнапарку. Афіцыйная мэта — забеспячэнне ўзаемадзейнічання з грамадскай супольнасцю, — распавялі самі ўдзельнікі:

– Раптам з’явілася шыльда ОООАйПауэр”. Яе тут раней не было. І ў іх офіс зусім не тут. У іх толькі паштовая скрыня. Офіса ў іх няма. Раптам з’явілася абвестка, што яны грамадзянаў на прыём запрашаюць сюды. Мы напісалі калектыўны ліст ад нас усіх. Нам сказалі прыходзіць па адным. А навошта па адным? Ва ўсіх адно і тое ж пытанне. І кожны асобна будзе задаваць тое ж самае пытанне? А затым будзем спрачацца, бо адзін пачуў так, другі інакш.

– Няхай запрашаюць усіх у залу. Каб усім, хто цікавіцца, патлумачылі.

Цягам сустрэчы прадстаўнікі завода прымалі пытанні ад грамадскасці па дзейнасці вытворчасці. Публічнага абмеркавання не адбылося.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце