Новыя факты па гісторыі Курапатаў



Прадстаўнікі беларускай творчай інтэлігенцыі наведалі мемарыял Курапаты пад Менскам, дзе пахаваны шматлікія ахвяры сталінскіх рэпрэсій 1920-40 гадоў мінулага стагоддзя.

zam_tutby_phsl_kuropaty_01

Па словах грмадскага актывіста, гісторыка і журналіста Марата Гаравога, гэта наведванне арганізавана аргкамітэтам па правядзенню грамадскага творчага конкурсу „Курапаты – народны мемарыял”.

Марат Гаравы правёў па мэмарыялу экскурсію, расказаўшы пра гісторыю адкрыцця гэтага месца пахавання, а таксама пра факты, якія сталі вядомымі ў апошні час:

– Мэта гэтых экскурсій – пазнаёміць грамадскасць з новымі фактамі па гісторыі Курапатаў, у першую чаргу па гістарычнай тапаграфіі Курапатаў. Гэта значыць пазнаёміць з тымі мясцінамі, якія цікавыя для таго, каб асэнсаваць трагедыю Курапатаў. Думаю такія экскурсіі важныя, карысныя, пра што сведчыць зацікаўленасць людзей, пытанні, якія яны задаюць.

У наведванні-экскурсіі ўдзельнічалі каля 20 чалавек. Сярод іх паэт Сяргей Законнікаў, мастакі Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч, Генадзь Драздоў, кінарэжысёр Уладзімір Колас, археолаг Валянціна Вяргей ды іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота tut.by