Прадстаўнікі Касцёла паедуць у Вільню на перапахаванне паўстанцаў



У пятніцу 22 лістапада ў Вільні адбудзецца цырымонія дзяржаўнага перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў.

Як паведамляе catholic.by, у цырымоніі возьмуць удзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, а таксама прадстаўнікі Касцёла.

Жадаючыя ўзяць удзел у перапахаванні кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага могуць атрымаць ільготную візу ў консульскім аддзеле пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі. Дзеля гэтага да 5 лістапада неабходна прайсці індывідуальную рэгістрацыю, даслаўшы анкету на электронную пошту [email protected]. Жыхары Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей звяртаюцца ў Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя