Прадстаўнікі „За вела Брэст” сустрэліся з кіраўніцтвам горада
Пра гэта паведамляецца на афіцыйных старонках згаданай інфармацыйна-асветніцкай установы ў інтэрнэце. Аматары ровараў узнялі надзённыя пытанні і назвалі праблемныя для раварыстаў кропкі гораду.
Кажа валанцёр „За вела Брэст”:
– Я думаю, што ініцыятыва ў асноўным павінна сыходзіць ад жыхароў гораду, бо ўлады асабліва не ездзяць но роварах. Можа некаторыя ездзяць, але я прынамсі не бачыла.
Аматараў ровараў прымалі намеснік гарвыканкаму па будаўніцтву, архітэктар гораду, кіраўніцтва ЖКГ і начальнік аддзела спорту і турызму. Падрабязней пра сустрэчу і яе вынікі можна даведацца на афіцыйных старонках установы ў сацыяльных сетках.
Беларускае Радыё Рацыя
