Прадстаўніца “Белсата” Ірына Слаўнікава разам з мужам на Акрэсціна
У Савецкім РУУС Менску, куды бацька Ірыны прыехаў пісаць заяву аб знікненні дачкі, яму паведамілі, што Ірына і Аляксандр Лойка затрыманыя за нібыта здзяйсненне нейкага адміністрацыйнага правапарушэння. Іх затрымлівалі міліцыянты Першамайскага РУУС.
Раней стала вядома, што сямейная пара вярталася з адпачынку ў Егіпце. Сувязь з імі знікла пасля прылёту ў Нацыянальны аэрапорт “Менск”.
