Прадстаўніца „Кіберпартызан”: Улада належыць народу!



„Кіберпартызаны”. Тая самая знакамітая група беларускіх ананімных хакер-актывістаў, што зладзіла шэраг паспяховых атак на рэсурсы сілавых структур і дзяржаўных устаноў.

Тая самая група, чые публікацыі скампраментавалі карнікаў, раскрылі службовую і сакрэтную інфармацыі, скіраваную супраць беларускага народу.

Юльяна Шэметавец

Тая самая група, што наладжвае стасункі з украінскімі паплечнікамі і разам крочыць да перамогі.

Так, цяпер група працягвае дзейнасць і мае поспехі. Менавіта пра гэта наш карэспандэнт Марына Савіцкая і паразмаўляла з прэс-сакратаром „Кіберпартызан” Юльянай Шэметавец.

– Найважнейшыя злівы можна знайсці на канале «кібер партызаны». Гэта размовы карнікаў, якія займаюць высокія пасады, якія абмяркоўваюць загады, якія яны наўпрост атрымалі ад самога Лукашэнкі аб збіцці грамадзян, якія выйшлі на пратэсты без зброі, без гвалту, і стварэння невыносных умоў у камерах утрымання ў Беларусі. Гэта паказвае тое, як баіцца рэжым такіх пратэстоўцаў, людзей, нязгодных з дзеяннямі рэжыму. Гэта таксама паказвае, што ёсць людзі, якія нават атрымліваюць прыемнасць ад такога затрымання і збіцця людзей. Было шакуюча даведацца, што многія з карнікаў смяяліся і радаваліся, што ім давядзецца збіваць, яны нават радаваліся, што ў іх гэта атрымаецца зрабіць.
І яны лічаць, што маюць поўнае права на тое, каб рабіць рэпрэсіі, і такім спосабам душыць любы супраціў таму, што зараз адбываецца ў Беларусі. Гэта значыць яны лічаць сябе гаспадарамі краіны, хаця такая ўлада ім абсалютна нікім не надзялялася, улада належыць народу. У першую чаргу гэта паказвае іх маральна-этычнай характарыстыкі, як яны прымаюць рашэнні, якія ў іх спосабы кіравання, «аховы» грамадзян Беларусі. І гэта тое, чаго нам трэба пазбаўляцца, і тое, над чым трэба працаваць як нацыі. Гэта важна людзям чуць і разумець. Раней гэтыя карнікі ведалі ўсё пра беларусаў, цяпер беларусы ведаюць па сутнасці ўсё пра іх: дзе яны працуюць, якія злачынствы яны ўчынялі, як іх завуць, нават дзе жыве іхнія сям’я і блізкія, гэта важна.

Цалкам размова:

На завяршэнне размовы Юльяна запэўніла, што праца “Кіберпартызан” будзе працягвацца і новыя перамогі – не за гарамі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя