Праект “Беларускамоўныя” ў Берасці



Праект “Беларускамоўныя” прыехаў у Берасце. Сустрэча адбылася ў дворыку агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Асноўнымі арганізатарамі выступілі прадстаўнікі „Арт Сядзібы”.

Галоўнымі гасцямі, якія выступілі прыкладам беларускамоўных берасцейцаў, сталі Зміцер Назараў і Вольга Малафеечава, — распавяла вядоўца праекту Бася Пучынская:

– Восенню 2018 года “Арт Сядзіба” запачаткавала праект “Беларускамоўныя”.  Гэта штотыднёвыя сустрэчы з носьбітамі беларускай мовы. Пачаліся гэтыя сустрэчы ў Менску. Наша мэта – гэта перапіс насельніцтва 2019 года. І мы хацелі паказаць,  што беларуская мова жывая, што на ёй размаўляюць розныя людзі. Гэтым праектам мы хочам разбурыць стэрэатыпы пра беларускую мову, пра беларускамоўных.

На дадзены момант амаль адзіная пляцоўка, дзе можна вывучаць беларускую мову і шукаць у гэтай галіне аднадумцаў, — гэта курсы „Мова Нанова”. Жыхарам Берасця не хапае беларускамоўных мерапрыемстваў і адпаведнага асяроддзя, каб развіваць свае моўныя навыкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце