Праект беларускіх добраахвотнікаў крочыць па Украіне
Калекцыя Музея гісторыі горада Хмяльніцкага папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. Актывісты Таварыства захавання гісторыі Украіны перадалі ў музей шэўрон байца Атраду «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў Тактычнай групы «Беларусь».
З’явіліся экспанаты ў межах праекту па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, рэчаў беларускіх добраахвотнікаў.
Арганізатарам праекта з’яўляецца Грамадскі сектар Атраду «Пагоня».
Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з’явіліся ў Дубенскім замку, Ковельскім гістарычным, Уладзімір-Валынскім гістарычным і Валынскім краязнаўчым музеях.
Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду «Пагоня»
