Праект дэкрэта аб „дармаедах” унесены на разгляд у Саўмін



Праект дэкрэта аб стымуляванні занятасці грамадзян унесены ў Савет Міністраў, пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька.

Пакуль праект дэкрэта ва ўстаноўленым парадку праходзіць узгадненне з іншымі органамі. Пазней дакумент  будзе разглядаць Аляксандр Лукашэнка.

Каму плаціць падатак, а каму не плаціць? Па словах Міхаіла Расолькі, у праекце дэкрэта дакладна прапісаны адказы на пытанні, што зараз хвалююць многіх:

– Гэты выраз “падатак на дармаедаў” пайшоў ад журналістаў. Я ўжо неаднаразова казаў, што мова, па-першае, ішла пра тое, што кожны мусіць удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Гэта ўсталявана Канстытуцыяй. І размова тут ідзе не пра дармаедаў у класічным савецкім разуменні, а пра тых, хто не плаціць падаткі, але пры гэтым працуе, але працуе неафіцыйна. Дадзены праект распрацоўваўся Міністэрствам працы сумесна з іншымі дзяржорганамі і ў устаноўленым парадку ўнесены на разгляд у Савет Міністраў. Пакуль дэкрэт знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. Гаварыць пра нейкія канкрэтныя тэрміны пачатку яго дзеяння яшчэ рана.

Бацькі малагадовых дзяцей і інваліды, у выпадку адабрэння дакумента кіраўніком дзяржавы, плаціць падаткі не будуць – падкрэсліў Міхаіл Расолька.

Беларускае Радыё Рацыя паводле БелаПАН