Праект “Кастрычніцкая. Усё ўключана. Усе ўключаны”
“Вуліца Кастрычніцкая. Усё ўключана. Усе ўключаны”. Пра сацыяльны праект сталічнай „Галерэі Ў” распавядае яго менеджарка Вольга Аполька.
– Працаўладкаванне людзей з інваліднасцю – для нас гэта вельмі важная тэма, таму што мы самі ўдзельнічалі ў праекце нашых калег з «Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». Гэта такая арганізацыя, якая працуе з маладымі інвалідамі і дзецьмі-інвалідамі. Мы ўдзельнічалі ў іх праграме. Самі працаўладкавалі нашага Пашу, які ў нас працуе даглядчыкам за выставачнай залай. Важна прасоўваць гэтую тэму – што людзі з інваліднасцю не павінны сядзець дома, яны могуць быць уладкаваны.
Праект “Кастрычніцкая. Усё ўключана. Усе ўключаны” ажыццяўляецца пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу і ініцыяваны літоўскай арганізацыяй Kulturos Ambasada.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск