Праект “Словатворы” змагаецца за перамогу ў конкурсе



Праект каманды “Арт Сядзібы” – “Словатворы” змагаецца за перамогу ў конкурсе „Адметныя”. Задача – набраць найбольшую колькасць лайкаў, каб атрымаць фінансавую падтрымку ад спонсараў конкурсу.

img_0068

Падрабязней аб праекце кажа дырэктар установы Павел Белавус:

– Прыдумалі назву “Словатворы” – гульня словаў “твар” і “творы”.  Хутка Дзень роднай мовы, і мы традыцыйна 21-га лютага робім альбо нейкія мерапрыемствы, альбо нейкія акцыі да гэтага дня. Ідэя праекта заключаецца ў тым, каб зрабіць такую адмысловую інтэрнэт-старонку, на якой кожны заходзячы будзе бачыць вялікую колькасць лётаючых  розных беларускіх словаў. Ён дадае свой фотаздымак, які аўтаматычна праграмай апрацоўваецца, і выбірае патрэбныя словы – яго партрэт. Такім чынам, аватарака фармуецца з тых розных словаў, якія ён выбраў.

Пакуль што ў “Словатвораў” ёсць канкурэнт з ліку камерцыйных арганізацыяў, але артсядзібаўцы спадзяюцца ўсё ж на перамогу ў конкурсе. Вынікі будуць вядомыя ўжо 11 студзеня.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле.