Праект у рамках праграмы трансгранічанага супрацоўніцтва



’’Развіццё трансгранічнай аховы навакольнага асяроддзя гарадоў Чарэмха і Высокае праз пашырэнне каналізацыйнай інфраструктуры’’ – рэалізацыю такога праекту пачалі ў беларуска-польскім памежжы. Заяўнікам праграмы дзеянняў выступіла гміна Чарэмха з польскага боку, а партнёрамі – самакіраванне еўрарэгіёну Белавежская пушча, мясцовыя ўлады горада Высокае Камянецкага раёну і ЖКГ Камянца. „Праект будзе рэалізоўвацца кожным з партнёраў на яго тэрыторыі,” – распавяла каардынатар праекту з беларускага боку Ірына Старавойтава:

– Асноўная актуальнасць – гэта абарона навакольнага асяроддзя ў памежнай зоне. Гэта будзе як бы вынікам супрацоўніцтва партнёраў у распрацоўцы агульнай экалагічнай палітыкі ў галіне водазабеспячэння і ачысткі сцёкаў. Мерапрыемства, якое будзе здзяйсняцца сумесна з усімі партнёрамі, накіраванае ў асноўным на распрацоўку самога праекта, неабходнай тэхнічнай дакументацыі і падзел задач паміж партнёрамі.

У рамках праекту з беларускага боку плануецца каналізаванне цэнтральнай і уходняй часткі гораду Высокае. Праект рэалізуецца ў рамках праграмы трансгранічанага супрацоўніцтва ’’Беларусь-Польшча-Україна 2007-2013’’.

Беларускае Радыё Рацыя