Праект ’’Зялёная эканоміка Беларусі’’
Cтварэнне экалагічнага цэнтру і яго мадэрнізацыя, дапрацоўка зялёнай мапы, правядзенне акцый і інфармацыйнай кампаніі. Такія планы маюць прадстаўнікі заказніку Прыбужскае Палессе ў межах праекту „Зялёная эканоміка Беларусі”.
“Адна з галоўных мэтаў – гэта падвышэнне роўня экалагічнай культуры ў насельніцтва”, – распавёў спецыяліст установы Зміцер Пылыпіў:
– Мы плануем стварыць экалагічны інфармацыйны цэнтр. Грошы будуць накіраваныя на частковае забеспячэнне інфармацыйнымі матэрыяламі, стварэнне экспазіцый і часткова на рамонт. Ужо створаны пункт пракату ровараў. Хочам папулярызаваць зялёны турызм, які бліжэй да прыроды, г.зн. папулярызацыя зялёнай эканомікі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Праект ’’Зялёная эканоміка Беларусі’’ рэалізуецца пры падтрымцы Еўразвяза і Праграмы развіцця ААН. Ён разлічаны на тры гады і ўключае ў сабе шэраг суб’ектаў – арганізацый-партнёраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота donflex.weebly.com
