“Праекты ў тварах” на плошчы ў Гародні
Цэнтральная плошча Гародні стала месцам правядзення фотавыставы “Праекты ў тварах”, якая прысвечана супрацоўніцтву Еўразвяза з Беларуссю ў гуманітарнай сферы.
Штогод Еўрапейскі звяз рэалізуе ў Беларусі каля ста праектаў з агульным бюджэтам, які перавышае 100 мільёнаў еўра.
Як зазначыў кіраўнік справамі Гарадзенскага аблвыканама Ігар Папоў, супраца з Еўразвязам апошнім часам дае відавочны плён:
– На першы погляд падзея здаецца не настолькі маштабнай, не настолькі буйной, але гэта толькі на першы погляд. Тое, што робіцца, яно робіцца не ў адзін момант, яно прырастае. Мы можам сведчыць нават па прыкладу нашага горада Гародні.
Фотавыстава будзе знаходзіцца ў горадзе над Нёманам да пачатку лістапада. Гародня – апошні з абласных цэнтраў краіны, які прымае дадзеную выставу і прэзэнтуе для шырокай грамадскасці плённае супрацоўніцтва з Еўразвязам.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя