Прафесар Алесь Краўцэвіч наведаў Берасце



Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч выступіў з лекцыяй у Берасці. Мерапрыемства адбылося на чарговых занятках курсаў “МОВА НАНОВА” і тэмаю іх была – «Расшчэпленая свядомасць. Беларусы ў прыцэле гістарычнай палітыкі”. Пра тое, калі ж гісторыю ў школах будуць выкладаць з беларускага пункту гледжання, каментуе сам навуковец:

Гісторыкі сапраўдныя гэты пункт праводзіць па-ціхаму. Але гэта робіцца насуперак палітыцы існуючай улады. Я адкажу так, будзем выкладаць з пункту гледжання беларускай рацыі стану нашу гісторыю тады, калі будзе ўлада сапраўды беларускай, а цяпер яна не беларуская. Уведзена праўдзівая інфармацыя с суб’ектнай гістарыяграфіі пра Вялікае Княства Літоўскае, нават сам галоўны вусаты сказаў пра гэта, што гэта дзяржава, якая была наша.

Пасля заняткаў адбылася прэзентацыя кніг аўтарства Алеся Краўцэвіча «Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі», а таксама «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага». Акрамя выкладчыцкай дзейнасці ў адным з польскіх ВНУ, куды ўладкаваўся пасля звальнення з Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, навуковец займаецца і папулярызацыяй гісторыі Беларусі праз тэлевізійны праект “Загадкі Беларускай гісторыі” на адным з незалежных тэлеканалаў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара