Прафсаюз РЭП адкрывае школу па выжыванні
Беларускія прафсаюзы працоўных радыёэлектроннай прамысловасці плануюць даць старт адкрытай школе па выжыванні ва ўмовах крызісу, – распавёў старшыня гэтага прафсаюзу Генадзь Фядыніч.
– Мы хочам дапамагчы людзям – як напісаць рэзюмэ, людзі гэта не ведаюць, людзі не ведаюць, што ёсць законы, па якіх можна атрымаць дапамогу ў дзяржавы, ёсць законы, калі ты не працуеш і няма заробку, як гэта выкарыстоўваецца. І як змагацца з чыноўнікамі ад улады, калі людзі гэта не ведаюць.
Спачатку плануецца адкрыць такую школу ў Менску, а потым і ва ўсіх абласцях Беларусі. „Зараз дамаўляемся са спецыялістамі, – юрыстамі, псіхолагамі і іншымі, якія павінны падтрымаць, даць неабходныя парады патрапіўшым у складаную сітуацыю грамадзянам, каб яны не заставаліся са сваімі праблемамі сам-насам”, – сказаў Генадзь Фядыніч.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя