Прафсаюз РЭП хоча правесці ў Берасці пікет
Сусветны дзень дзеянняў за годную працу хочуць адзначыць берасцейскія прадстаўнікі прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці. Пра гэта паведаміла кіраўнік абласной арганізацыі Зінаіда Міхнюк.
Актывісты падалі заяву ў мясцовыя органы ўлады на правядзенне пікета. Яны хочуць зладзіцць масавае мерапрыемства ў дазволеным месцы – парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, распавяла Зінаіда Міхнюк:
– У нас цяпер гарадскія ўлады патрабуюць адразу дамовы з хуткай дапамогай. Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў адносіцца да парка культуры 1 траўня. Дзве дамовы мы падрыхтавалі, падалі ў гарадскі савет просьбу дазволіць нам мерапрыемства ў выгялядзе пткета.
Як адзначыла Зінаіда Міхнюк, актывісты імкнуцца такім чынам прыцягнуць увагу грамадскасці да таго, што ўзровень жыцця падае, а заробкі нізкія.
Беларускае Радыё Рацыя