Прафсаюз РЭП рыхтуе пікеты па ўсёй Беларусі
Прадстаўнікі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці плануюць правесці ў дзесяці самых вялікіх гарадах Беларусі шэраг пікетаў. Мерапрыемствы запланаваныя на 7-га кастрчніка. На іх правядзенне ў выканкамы пададзеныя заяўкі.
Па словах старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча, у Беларусі мала ведаюць, што 7-га кастрычніка ў свеце адзначаецца Дзень барацьбы за годную працу. Вось да яго і прымеркавана пікетаванне:
– У межах Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў было прынята рашэнне праводзіць пікеты. Зараз магу адзначыць, што РЭП заявіла дзесяць пікетаў ва ўсіх абласных цэтрах і такіх раённых цэнтрах, як Слонім, Ліда, Калікавічы, Бабруйск. Адзін з асноўных лозунгаў “Не збядненню народа”, бо зараз народ безумоўна становіцца жабраком. Будуць улёткі, будуць патрабаванні і будуць прапановы.
Прафсаюзнікі правядуць пікеты нават тады, калі ўлады не дадуць на іх дазволу, падкрэслівае Генадзь Фядыніч.
Беларускае Радыё Рацыя