Прафсаюз „Шкловалакна” патрабуе выканання дамоўленасці



На полацкім прадпрыемстве „Шкловалакно” працягваюць змагацца за выкананне дамоўленасці, якая была дасягнута сёлета ў траўні на семінары, які праводзіла Міжнародная арганізацыя працы.

11111007_1

Падчас семінару разглядалася сітуацыя, якая існуе на некаторых прадпрыемствах, дзе ёсць два прафсаюзы – афіцыйны і незалежны.

Была дасягнутая дамоўленасць, што афіцыйны прафсаюз будзе ўключаць прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў у камісію дзеля падпісання калектыўнай дамовы. Але такога не адбываецца. Кіраўніцтва суполкі Свабоднага прафсаюза, якая існуе на полацкім „Шкловалакне”, з гэтай нагоды падала скаргу ў Савет па рэфармаванні працоўнага заканадаўства пры Міністэрстве працы.

Кажа намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза, работнік полацкага аб’яднання „Шкловалакно” Мікола Шарах:

– Мы ўжо адправілі ў Міністэрства працы вось гэтыя іхнія адказы і чакаем пацверджання гэтай камісіі, каб ужо канчаткова вырашыць ці яны не джэнтыльмены, тое што яны пагадзіліся, а выконваць не збіраюцца – гэта адно, ці Міністэрства працы павінна падказаць, як яны павінны правільна паступіць.

Кіраўніцтва суполкі Свабоднага прафсаюза полацкага „Шкловалакна” просіць Савет па рэфармаванні працоўнага заканадаўства  прыняць рэгламент рэальнай рэалізацыі гэтага пагаднення.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя