Прафсаюзны актывіст: У 2017 годзе працоўныя змагаліся за свае правы



Працоўныя актыўна змагаліся за свае правы, грамадскія арганізацыі справабалі наладзіць дыялог з прадстаўнікамі ўлады, эколагі і прадстаўнікі культурнай сферы стваралі новыя пляцоўкі і шукалі спосабы працы з моладдзю. Такім запомніўся 2017 год жыхарам Берасцейшчыны. Юрыст прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей адзначыў, што самая важная падзея – гэта пратэстныя акцыі супраць дэкрэту №3:

– Для 2017 года характэрным, і гэта вельмі станоўча, што беларускі прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці аб’яднаў работнікаў вакол праблемы – гэта нязгода з дэкрэтам №3, або інакш, як кажуць у народзе, дэкрэтам аб дармаедстве. У выніку людзі пратэставалі, выходзілі на вуліцы і дамагліся станоўчых вынікаў.

У 2018 годзе не выключана павелічэнне актыўнасці жыхароў рэгіёну ў грамадска-палітычным полі. Гэта можа адбыцца ў сувязі з пагаршэннем эканамічнага стану краіны.

Беларускае Радыё Рацыя