Прафсаюзны актывіст змагаецца супраць звальнення



Прафсаюзны актывіст змагаецца супраць незаконнага звальнення з працы.

Віктара Стукава, старшыню свабоднага прафсаюза на прадпрыемстве “Полацак-Шкловалакно” звольнілі ў сакавіку 2013 года, паводле яго — абсалютна беспадстаўна. Справу ўжо разглядалі судовыя інстанцыі розных узроўняў, аднак, яны не пабачылі парушэнняў. Таму Віктар рыхтуе скаргу ў Камітэт па правах чалавека:

— Я ўжо прайшоў усе стадыі ўнутранай дзяржаўнай абароны: Вярхоўны суд і Генпракуратура ўжо разгледзелі справу і пацвердзілі, што маё звальненне законнае. То бок дзяржава лічыць, што ўсё законна. Таму я рыхтую скаргу ў Камітэт пра правах чалавека.

Віктар Стукаў па-ранейшаму працягвае выконваць абавязкі старшыні Свабоднага прафсаюза вытворчага аб’яднання «Полацак-Шкловалакно». Праўда, на тэрыторыю прадпрыемства яго пускаюць толькі ў суправаджэнні ахоўніка завода.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота:vitebskspring.org