Прафсаюзны лідар Шаран Бароу наведае Беларусь



Сітуацыя з правамі працоўных і прафсаюзаў у Беларусі – гэта галоўная мэта візіту Генеральнага сакратара Міжнароднай канферэнцыі прафсаюзаў Шаран Бароу ў Беларусь. У панядзелак, 15 верасня, у межах візіту адбудзецца семінар, прысвечаны гэтаму пытанню. Як распавёў лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, падчас семінара плануецца абмеркаваць сітуацыю з правамі працоўных і прафсаюзаў у Беларусі, існуючыя праблемы і шляхі іх вырашэння.

– Менавіта гэтаму будуць прысвечаны і сустрэчы, і мерапрыемства, якое адбудзецца з удзелам сяброў незалежных прасаюзаў, які ўваходзяць у склад Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў На сустрэчу запрошаны таксама прадстаўнікі ўраду, прадстаўнікі аб’яднання наймальнікаў, прадстаўнікі шэрагу амбасадаў, каля дзесяці, якія стала працуюць у Менску.

Як распавёў Аляксандр Ярашук, на 16 верасня запланавана сустрэча Шаран Бароу з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым і намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны Ігарам Старавойтавым.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота cross.bg