Прафсаюзны лідар Васіль Завадскі часова з’ехаў у Літву
Старшыня прафсаюза РЭП Васіль Завадскі часова выехаў у Літву з прычыны пагрозы арышту. У размове з карэспандэнтам сайта рraca-by.info ён распавёў, што цяпер знаходзіцца ў Вільні.
16 лютага ў цэнтральным офісе прафсаюза РЭП прайшоў вобшук і адбылася правакацыя – на кухні офіса нечакана знайшлі патрон.
“Ціск на прафсаюз РЭП – гэта чарговая спроба ўладаў прымусіць замаўчаць прафсаюзную арганізацыю”, – кажа Завадскі. Ён сказаў, што са сваіх крыніц атрымаў інфармацыю, што знаходзіцца на кантролі ў органаў бяспекі, акрамя таго, знойдзены патрон маглі б увязаць да так званай “справы Аўтуховіча”. “Логіка дзіўная, абсурдная, але гэта рэальнасць у нашай краіне”, – кажа прафсаюзны лідар. На перыяд яго адсутнасці кіраваць арганізацыяй будзе намеснік старшыні Васіль Бераснеў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: praca-by.info