Прафсаюзы па-ранейшаму адчуваюць моцны ціск



„Незалежныя прафсаюзы па-ранейшаму адчуваюць вельмі моцны ціск з боку ўлады”, – кажа старшыня Свабоднага прафсаюза Мікалай Шарах.

„У краіне няма дзяржаўнай структуры, якая б удзельнічала ў працоўных спрэчках як справядлівы арбітр”, – адзначае прафсаюзны лідар:

– На жаль наша дзяржава не заняла ў гэтым трохбаковым трохкутніку ўзаемаадносінаў паміж наймальнікам і прафсаюзам сваёй належнай ролі, як арбітра, каб вырашаць спрэчныя пытанні. Яна стаіць на баку наймальніка, бо ў нас уся прамысловасць дзяржаўная і таму вось гэтыя ўзаемаадносіны – прафсаюз змагаецца адзін супраць усіх. Фактычна на сённяшні дзень перамагчы дзяржаву прафсаюзу не пад сілу, але абараніць прынамсі канкрэтных людзей, такая магчымасць у нас ёсць, мы гэта робім нават у гэтых цяжкіх умовах.

Незалежныя прафсаюзы дапамагаюць у канкрэтных выпадках парушэння працоўнага заканадаўства не толькі парадамі, але і юрыдычнай падтрымкай.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя