Прайшоў месяц гучнай справы Галіны Дзербыш з “баявікоў Аўтуховіча”
Справа Галіны Дзербыш вядомая на самым высокім узроўні: пра яе ўзгадваў старшыня КДБ Іван Церцель у сваім выступе.
Актывістка была затрыманая 10 снежня па справе “групы Аўтуховіча” па крымінальным артыкуле 289.
Спадарыня Галіна была назіральніцай на выбарах. Сёння мінуў месяц з моманту яе затрымання.
Яе дачка Наталля была вымушаная ўцякаць ад пераследу ў Польшчу ў Беласток. Мы паразмаўлялі з ёй пра лёс яе маці, а таксама пра яе саму.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя