Прайшоў з’езд выпускнікоў і сённяшніх стыпендыятаў праграмы Каліноўскага
Зʼезд стыпендыятаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага адбыўся у Яхранцы, што пад Варшавай. У штогадовай сустрэчы стыпендыятаў удзельнічала каля пяцідзесяці чалавек.
Кажа дырэктар праграмы Ян Маліцкі:
– Раз на год стыпендыяты праграмы Каліноўскага сустракаюцца ў розных месцах. Часта гэта было ў Белавежы, Сяроцку, а ў гэтым годзе ў Яхранцы. Ужо тры гады існуе Цэнтр беларускіх студыяў – вялікая група беларускіх даследчыкаў. Гэта дадатковая магчымасць паразмаўляць з беларускімі стыпендыятамі пра беларускія справы падчас выкладаў і навуковых дыскусій.
На зʼездзе сустрэліся розныя пакаленні стыпендыятаў праграмы Каліноўскага:
– Я вучуся ва Уроцлаве ў Акадэміі мастацтваў. Мне падабаецца, што тут вельмі разнастайная аўдыторыя, пачынаючы ад маладзёнаў і сканчаючы людзьмі сталага ўзросту.
– З’езд – гэта добрая магчымасць сустрэцца з сябрамі, якія вучацца ў розных гарадах Польшчы. Падчас такіх мерапрыемстваў узнікае многа цікавых супольных ідэяў.
Стыпендыяльная праграма польскага ўраду імя Кастуся Каліноўскага паўстала ў 2006 годзе. Праграма разлічана на пяцігадовую фінансаваю падтрымку беларускіх студэнтаў, якія былі рэпрэсаваныя і адлічаныя з беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.
[Not a valid template]
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара