Праходзіць агульна-нацыянальная акцыя «Клопат»
Па 5-е снежня Беларускі Чырвоны Крыж ладзіць агульна-нацыянальную акцыю «Клопат». Ад неабыякавых грамадзянаў па ўсёй краіне аддзяленні арганізацыі прымаюць цёплыя рэчы, якія перадаюць асобам неабароненым перад маразамі. У цяжкай сітуацыі знаходзяцца абсалютна розныя катэгорыі насельніцтва, – адзначае прадстаўнік Чырвонага Крыжа Надзея Клімовіч:
– Шматдзетныя, няпоўныя, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, інваліды, людзі, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Дапаможам тым людзям, якія ў гэтым маюць патрэбу. Уласна роля Чырвонага крыжа ў тым, каб дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, каб ніводзін чалавек не застаўся сам-насам са сваёй праблемай.
Сацыяльная акцыя «Клопат» – штогадовая. Так, па інфармацыі Чырвонага Крыжа, летась дапамогу ў межах акцыі атрымала звыш 10 тысяч чалавек па ўсёй краіне.
Беларускае Радыё Рацыя