Праходзіць акцыя «Захаваем сімвал свята»



У краіне лясгасы ўжо рэалізавалі насельніцтву звыш 70 тысяч ялінак, – паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі. Усяго ж нарыхтавана каля 200 тысяч дрэў.

Таксама грамадзянам прапануецца набыць ялінку ў адмысловай скрынцы з зямлёй. Гэта дазволіць не толькі зберагчы галоўны сімвал свята, але і папоўніць зялёны фонд краіны, – адзначае супрацоўніца прыродаахоўнай установы Вольга Чыж:

– Усе ахвотныя змогуць набыць гэтыя дрэвы ў межах акцыі «Захаваем сімвал свята», якая праводзіцца пад эгідай Міністэрства лясной гаспадаркі. Пасля таго, як ялінку ўпрыгожылі, і яна ўжо адыграла сваю ролю ў навагодніх святах, яе можна будзе высадзіць на прысядзібным участку, хто пажадае. А таксама ў межах акцыі «Тыдзень лесу», якая праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі.

Самага попыту на ялінкі лясныя гаспадаркі краіны чакаюць 29-га і 30-га снежня. Кошт сёлета вагаецца ад 9 да 16 рублёў у залежнасці ад памераў.

Беларускае Радыё Рацыя