Праходзіць кампанія „Ліст волі”
Кампанія „Ліст волі”. Таццяна Хоміч, сястра палітвязня, прафесійнай флейтысткі Марыі Калеснікавай прачытала ейны ліст з СІЗА №1.
– Уяўляеш, мне напісала вучаніца з гімназіі, дзе я выкладала, на нотным аркушы. Такая лавіна цяпла і любові вылілася на мяне, што я ўвогуле ў шоку. Хтосьці даслаў у лісце ноты Моцарта, і гэта суперідэя. Мне можна дасылаць ноты, і яны так файна гучаць у галаве. Можна перадаць Баха, варыяцыі Гольберга ці Вердзі, хор палонных юдэяў з оперы «Набука» для пачатку, а там паглядзім.
У межах кампаніі „Ліст волі” вядомыя людзі чытаюць лісты палітзняволеных. Відэаролікі размяшчаюцца на канале „Честные люди”. Па стане на 21 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 288 чалавек. Агулам вядомыя амаль 1000 фігурантаў крымінальных спраў палітычнага характару.
Беларускае Радыё Рацыя