Сілавікі забралі Сяргея «Хлопотное дельце» і яго маці
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адбыўся вобшук у менчука Сяргея Міронава — героя мему „Хлопотное дельце”, які жыве з маці ў сталічным мікрараёне Малінаўка, паведамляе мясцовы тэлеграм-канал.
Паведамляецца, што Сяргея вывелі з пад’езда разам з маці, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі, піша «Салідарнасць».
Сяргей Міронаў стаў вядомы восенню мінулага года пасля таго, як, будучы затрыманым, у запісаным сілавікамі відэароліку назваў страйк „хлопотным дельцем” і заявіў, што пасля арышту збіраецца пачаць бегаць раніцай і „ганяць ва ўсю моц”. Відэаролікі з Міронавым на YouTube прагледзелі сотні тысяч чалавек.
Праз 15 сутак Сяргей выйшаў на свабоду знакамітым: яго выяву наносяць на адзенне, а словы пра «хлопотное дельце» і «ганяць ва ўсю моц» папоўнілі залатую калекцыю мемаў.
Пасля гэтай гісторыі мінулай восенню Сяргея і яго маці арыштоўвалі на суткі.