Вобшукі ў журналістаў на Магілёўшчыне
Раніцай 14 студзеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да журналіста Барыса Вырвіча ў Бялынічах, дзе ён жыве, а таксама да фрылансера-відэааператара Яўгена Глушкова, – паведамляюць праваабаронцы.
Барыс Вырвіч
Абодва лічацца сведкамі па крымінальных справах. Вядома, што да Яўгена Глушкова прышлі з ператрусам у 6:20 раніцы. Супрацоўнікі АМАПу ў баявым рыштунку зламалі замок і ўварваліся ў хату. З імі былі таксама следчы і яшчэ двое сілавікоў, якія не прадставіліся. Яўгена Глушкова паклалі тварам у падлогу, пасля чаго ператрэслі ўвесь дом, канфіскавалі ўсю тэхніка, аднак копію пратаколу ператрусу ён не здолеў атрымаць. Сілавікі пагражалі зняволеннем у ІЧУ, калі Яўген не дасць пароль ад свайго смартфона. Пасля ператрусу Глушкова адвезлі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама і там дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе пра паклёп.
Таксама сілавікі ўламіліся ў рэдакцыю магілёўскага партала 6TV. Рэдакцыя партала 6TV яшчэ раней выехала з Беларусі.