Пракуратура Беларусі сабрала інфармацыю аб злачынных дзеяннях палякаў на мяжы
Пракуратура Беларусі задакументавала і мае намер накіраваць у міжнародныя структуры звесткі аб жорсткасці польскіх сілавікоў у адносінах да бежанцаў. Аб гэтым заявіў Генпракурор Беларусі Андрэй Швед у эфіры тэлеканала АНТ.
“Злачынныя дзеянні, якія цяпер дакументуюцца органамі Беларусі, учынены па прамым указанні або са згоды палітычнага кіраўніцтва Польшчы”, – адзначыў Генпракурор. „Акрамя таго, намі зафіксаваны неаднаразовыя публічныя выступленні шэрагу грамадзян Польшчы, у тым ліку службовых асоб, з заклікамі ажыццявіць агрэсію Польшчы супраць Рэспублікі Беларусь”, – заявіў Швед.
„Адпаведная інфармацыя аб злачынных дзеяннях, учыненых вышэйшымі службовымі асобамі Польшчы будзе накіравана для дачы прававой ацэнкі ва ўсе міжнародныя арганізацыі”, – сказаў Генпракурор Беларусі.
