Пракуратура Берасця пачала справу супраць іншаземкі
Пракуратура Берасця распачала крымінальную справу супраць 58-гадовай іншаземкі. Яе абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку.
Як сцвярджаюць сілавікі, 23 траўня жанчына, “жадаючы прычыніць шкоду аўтарытэту дзяржавы”, размясціла ў Twitter пост, у якім былі фота Лукашэнкі і подпіс пра тое, што ён здзейсніў “акт тэрарызму і авія-пірацтва”.
Жанчына віны не прызнае. На гэты час яна знаходзіцца за кратамі.