Пракуратура Гародні хоча ліквідаваць уласніка Hrodna.life
Пракуратура Гародні падала ў суд пазоў пра ліквідацыю ТАА „Гродналайфмедыя”, якое з’яўляецца ўласнікам медыя-рэсурса Hrodna.life.
Распавядае галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота:
– 2-га жніўня мы атрымалі заказны ліст з суда, сам ліст я яшчэ з пошты не забраў. Адразу патэлефанаваў у Эканамічны суд Гарадзенскай вобласці, удакладніў. Падазрэнні спраўдзіліся, ёсць пазоў на ліквідацыю нашай арганізацыі „Гродналайфмедыя”. 11-га жніўня 14:15 мае быць першае падрыхтоўчае пасяджэнне. Не маю падрабязнасцяў яшчэ, хто падаваў на ліквідацыю, верагодна пракуратура. Няма інфармацыі якая нагода, якія аргументы. Пасля атрымання ліста на рукі будзем ведаць і думаць, як бараніцца.
Пасля выбараў у выданні Hrodna.life быў праведзены ператрус і канфіскаваная тэхніка, а іх канал прызнаны экстрэмісцкім. Журналісту Руслану Кулевічу давялося з’ехаць за мяжу.
Беларускае Радыё Рацыя
