Пракуратура хоча прызнаць тг-канал hrodna.life экстрэмісцкім



Пракуратура Гародні пачынае чарговую справу ў дачыненні да незалежнага выдання hrodna.life. Гэтым разам тг-канал выдання хочуць зрабіць праз суд экстрэмісцкім.

Рэдактар выдання Аляксей Шота лічыць гэтую справу палітычнай:

– Гэта цалкам абсурднае абвінавачанне, як мы лічым. Але мы яшчэ не знаёміліся з матэрыяламі справы, мы не ведаем якія дакладна публікацыі былі прааналізаваныя экспертнай абласной камісіяй па прызнанні матэрыялаў экстрэмісцкімі. Але я ўпэўнены, што ніякага экстрэмізму там няма. І гэта выключна палітычная справа, замоўленая. Гэта чарговы крок па знішчэнні нашага выдання.

Па словах журналіста, удады проста хочуць выцесніць выданне з інфармацыйнага поля Гародні:

– За апошнія паўгода ўжо было два суды. І агульны штраф – больш за 25 тысяч рублёў. Мы яго часткова аплацілі. Канфіскаваная тэхніка. Нашая журналістка трое сутак правяла ў ІЧУ. Відавочная спланаваная кампанія па тым, каб нас з інфармацыйнай пасторы выціснуць.

Першае паседжанне па гэтай справе адбудзецца 9 ліпеня 2021 году у 12 гадзін ў судзе Ленінскага раёну Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя