Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць Мікалая Казлова
Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыяй Мікалая Казлова.
Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, яго вінавачцяць у разгалошванні даных папярэдняга следства. Справу пачалі ў сакавіку 2021 года. Экс-падпалкоўніка міліцыі Казлова некалькі разоў выклікалі на допыт па „справе Каардынацыйнай Рады”. Ён пастаянна адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні на допытах у Следчым камітэце. А пасля расказваў, як праходзілі допыты.
Беларускае Радыё Рацыя
