Пракурор апратэставаў у Вярхоўным судзе прысуд Паліенку
Пракурор Менска Аляксандр Кароль накіраваў апеляцыйны пратэст у Вярхоўны суд на прысуд анархісту Дзмітрыю Паліенку. Пра гэта Паліенка паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
Дзяржабвінаваўца ў Менскім гарадскім судзе запытваў для актывіста, абвінавачанага па арт. КК (асабліва злоснае хуліганства), шэсць гадоў пазбаўлення волі. Суд 25 кастрычніка прысудзіў анархіста да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Паліенку вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Анархіст знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Пакаранне яму скарачаецца на год па амністыі. Таксама яму прызначана прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
«Прысуд з’яўляецца незаконным і падлягае змяненню ў сувязі з неадпаведнасцю прызначанай судом цяжкасці злачынства і асобы абвінавачванага з прычыны мяккасці», – гаворыцца ў тэксце пратэсту, які апублікаваў Паліенка.
Беларускае Радыё Рацыя