Пракурор папрасіў блогерцы Вользе Такарчук 1,5 года калоніі
17 снежня ў Заводскім судзе Менска адбыліся спрэчкі бакоў у працэсе над 36-гадовай блогеркай, якую прызналі палітвязнем.

Яе вінавацяць адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Прысуд павінны агучыць 20 снежня.
Як казаў бацька Вольгі Такарчук, за кратамі ў яе не праходзіць кашаль. 11 снежня Вольгу перавялі з жодзінскай следчай турмы № 8 у менскае СІЗА № 1 на Валадарскага.
Беларускае Радыё Рацыя
