За надпіс „Не забудзем!” менчукоў асудзілі да „хіміі” і калоніі строгага рэжыму (абноўлена)
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 8 снежня асудзіў яшчэ трох чалавек па крымінальнай справы за абнаўленне надпісу 9 верасня „Не забудем!” каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.
Суддзя Юлія Крэпская асудзіла па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса палітвязняў Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку да 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хіміі”), а Уладзіслава Гуліса — да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Пасля абвяшчэння прысуду Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку вызвалілі з-пад варты да ўступлення прысуду ў законную сілу. За кратамі ў межах гэтай крымінальнай справы яны правялі больш месяца.
Спачатку дзеянні фігурантаў справы кваліфікаваліся па двух артыкулах: ч. 2 арт. 339 КК — „Хуліганства, учыненая групай асобаў”, і ч. 2 арт. 218 КК — „Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры”. Родныя абвінавачаных кампенсавалі шкоду — усе амаль па 87 рублёў.
Падчас спрэчак бакоў пракурорка Аліна Касьянчык адмовілася ад абвінавачванняў па ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса. У выніку яна прасіла суд пакараць Уладзіслава Гуліса двума гадамі калоніі, а Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку — 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Сёння ў працэсе палітзняволеныя выступілі з апошнім словам. Дзяніс Граханаў прасіў суд цалкам апраўдаць яго па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і сказаў, што спадзяецца на сумленны і бесстаронні суд. Ігар Самусенка ў сваім апошнім слове падкрэсліў, што ў іх пры напісанні надпісу не было ніякіх хуліганскіх матываў.
Суд агучыў рашэнне па справе 8 снежня ў 16.30.
Згодна з ім Уладзіслава Гуліса асудзілі на два гады пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму, Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку — на 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хіміі”).
***
У судзе Фрунзенскага раёна Менска завяршаецца разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпісу «Не забудзем» каля народнага мемарыялу, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Падсудныя зрабілі такі надпіс 9 верасня.
Справу вядзе суддзя суда Фрунзенскага раёна Юлія Крэпская. На лаве падсудных – Дзяніс Граханаў, Ігар Самусенка, Уладзіслаў Гуліс. Граханаў і Самусенка прызнаныя палітычнымі зняволенымі. 8 снежня на судзе яны выступілі з апошнім словам.
Падчас спрэчак бакоў пракурор Валерыя Таратынка папрасіла суд пакараць Уладзіслава Гуліса 2 гадамі зняволення ў калоніі, а Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку асудзіць на 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, так званую хімію. Суд агучыць рашэнне па справе 8 снежня ў 16.30.
Фота: spring96.org