Пракурор просіць пакараць журналіста Аляксандра Івуліна двума гадамі калоніі
Пракурор просіць пакараць журналіста Аляксандра Івуліна двума гадамі калоніі.
Улады лічаць яго арганізатарам масавых пратэстаў улетку і ўвосень 2020 года. Хаця няма доказаў, што нехта выйшаў на марш менавіта пад уплывам відэа, якія здымаў Івулін.
Аляксандр Івулін выступіў на сваім працэсе з апошнім словам. Вырак яму будзе абвешчаны сёння а 16-й гадзіне.
Спартовы журналіст і футбаліст „Крумкачоў” за кратамі з пачатку чэрвеня 2021 года. Суд над ім пачаўся напярэдадні. У першы дзень працэсу „Менсктранс” выставіў Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя