Пракурор запатрабавала пакараць маці пяцярых дзяцей пяццю гадамі калоніі
У Менскім гарадскім судзе 29 лістапада працягнуўся суд над палітзняволенай маці пяцярых дзяцей Вольгай Залатар.

Сёння пракурор Жана Баранава запрасіла пакаранне для зняволенай шматдзетнай маці — пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
Ёй ставяць у віну наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса: стварэнне экстрэмісцкага фармавання, арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, дапамога ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Вольга не прызнае віну ні па ніводным артыкуле Крымінальнага кодэкса.
Беларускае Радыё Рацыя
